Свабоднае слова
Грамадская прыёмная
Рус
En
Бел

Адрас: 247673 г.Рагачоў,

вул. Інтэрнацыянальная, 7

Е-mail: priem@mail.gomel.by

Факс: 8 02339 3 64 66
Тэлефон: 8 02339 3 62 10

Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Апытанне
З якой мэтай вы заходзіце на сайт райвыканкама?

Навіны рэспублікі

27 верасня 2021

Макей: трэба дружыць з любым партнёрам, які працягвае руку для прывітання

Трэба дружыць з любым партнёрам, які працягвае руку для прывітання. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 25 верасня ў Нью-Ёрку сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. "Мы звярнулі ўвагу на недапушчальнасць выкарыстання трыбуны ААН і асобных структур ААН для дыскрэдытацыі Беларусі па абсалютна надуманых палітызаваных матывах. Як аказалася, ён (генеральны сакратар ААН. - Заўвага БЕЛТА) асабліва нават не ведаў некаторых момантаў. І, я так разумею, асобныя яго памочнікі (а гэтыя памочнікі, як нам вядома, з'яўляюцца прадстаўнікамі дзяржавы - члена Еўрапейскага саюза) за яго спінай робяць шэраг, скажам так, непрывабных рэчаў", - расказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час, калі будуць апублікаваны адпаведныя матэрыялы па лініі ААН, "мы раскажам аб тым, як некаторыя прадстаўнікі каманды ААН у Беларусі выкарыстоўвалі фінансавыя сродкі арганізацыі, што выдзяляюцца, напрыклад, для людзей з інваліднасцю, на падтрымку ўдзельнікаў пратэсных акцый і гэтак далей".

"Я лічу, што нам трэба дружыць з любым партнёрам, які працягвае руку для прывітання. Гэта наша пазіцыя, і мы гатовы дружыць з усімі. Я ўпэўнены, што праз некалькі гадоў, як паказваюць прыклады іншых дзяржаў, з якімі мы супрацоўнічаем, гэтыя партнёры могуць быць вельмі перспектыўнымі", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Міністр таксама расказаў, што беларускі бок узняў пытанне аб сітуацыі ў краіне і перспектывах развіцця канстытуцыйнага працэсу. "Мы давялі нашу пазіцыю аб тым, што толькі эвалюцыйны шлях развіцця можа забяспечыць поспех у развіцці дзяржавы і грамадзянскай супольнасці і прывядзе да сапраўднай дэмакратыі, аб якой многія так клапоцяцца. І практычна ўсе еўрапейскія калегі былі згодны з гэтым. Мне таксама давялося пачуць і канфідэнцыяльныя ацэнкі з боку маіх еўрапейскіх калег у адрас вядомай "мадам", якая знаходзіцца на ўцёках за мяжой, і іншых яе калег - "дзяцей рэвалюцыі". Ведаеце, ацэнкі такія: "мадам" і яе калегі адчуваюць сябе вельмі нервова з улікам таго, што нічога, напэўна, не атрымліваецца з іх абяцанняў. Я так зразумеў, што многія даволі скептычна ацэньваюць дзейнасць гэтых "дзяцей рэвалюцыі", але, на жаль, з улікам грамадскай думкі ў сваіх краінах не могуць адкрыта гаварыць аб гэтым і таму вымушаны ісці на нейкія захады, якія нібы сведчаць аб падтрымцы дзейнасці гэтых "дзяцей рэвалюцыі", - паведаміў міністр замежных спраў.

Ён расказаў, што некаторыя калегі, запытаўшы сустрэчу, праз некаторы час ад яе адмовіліся. "Так зрабіў мой польскі калега, хоць нам ёсць аб чым пагаварыць і ёсць што абмеркаваць, і па выніках гэтай размовы маглі б быць выпрацаваны канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва. Але гэта таксама паказчык таго, як яны хочуць вырашаць тыя праблемы, якія знаходзяцца на нашым парадку дня і якія павінны вырашацца", - падкрэсліў кіраўнік Міністэрства замежных спраў.-0-

Дзяржаўная рэгістрацыя (ліквідацыя) суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый
Ціхінічы
Беларускі дзіцячы хоспіс
Беларуская натарыяльная палата
Рагачоўскі праваслаўны сайт
АДР
Зямельныя ўчасткі
Лінія SMS-ПАВЕДАМЛЕННЯЎ
На зліцці Дняпра і Друці
Інтэрнэт-рэсурсы