Беларусь помнит
Перепись населения-2019
Год малой родины
Рус
Бел

Адрес: 247673 г.Рогачев,

ул. Интернациональная, 7

Е-mail: priem@rogachev.gov.by

Факс: 8 02339 4 04 66
Телефон: 8 02339 4 12 10

Опрос
С какой целью вы заходите на сайт райисполкома?

Главная Район История Архитектурное наследие Рогачева

Архитектурное наследие Рогачева

Жылы дом - вул. Леніна,  34. Пабудаваны ў канцы 19 – пачатку  20 ст. з  цэглы, рэканструяваны ў 1950 годзе.

Двухпавярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад завершаны развітым  карнізам з сухарыкамі. Фасад афарбаваны ў два колеры. Дом – помнік  эклектычнай  архітэктуры. Пабудаваны на сродкі купца Беленькага.

 

 

 

Касцёл  Святого  Антонія – размешчаны на паўднёвай ускраіне горада. Да пачатку 20 ст. існаваў драўляны парафіяльны касцёл. Намаганнямі ксяндза Бернатовіча было распачата будаўніцтва новага  храма ў стылі неаготыкі. Храм быў  асвячоны    6 жніўня 1912 года ксяндзом Красоўскім у гонар Святога Антонія. Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы. Зараз знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.

 

 

 

 

 

 

Будынак рэальнага вучылішча  па вуліцы Цымермана. Пабудаваны ў 1903-1907 гг. з цэглы. У першые дні вайны спалены. Адноўлены ў 50-е годы. Цяпер тут сярэдняя школа № 2. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю з рызалітамі па баках. Помнік архітэктуры з выкарыстаннем элементаў неакласіцізму. Пабудаваны на сродкі мецэнатаў Іолшыных.

 

 

 

 

Будынак земскай управы  -  пабудаваны ў 1914-1916 г.г. з цэглы. Цяпер тут раённы цэнтр пазашкольнай работы і раённая бібліятэка.  Будынак асіметрычнай  кампазіцыі. Галоўны фасад падзелены на чатыры розныя па памерах часткі. У дэкоры фасада выкарыстаны пілястры, лучковыя і паўцыркулярныя нішы, рустоўка. Стыль мадэрн.

 

 

 

Тры капліцы на старых могілках. У плане будынкаў -  квадрат са зрэзанымі вугламі, пакрыты шатровым дахам.

Першая пабудавана  ў 2-й палове 19 ст. Грэшнерам,  ляснічым дзяржаўных  угоддзяў.   Капліца – помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Другая пабудавана ў 1912 годзе для жонкі ўезднага воінскага начальніка Вяржэйскага. Капліца – помнік архітэктуры класічнага стылю.

Трэцяя капліца Іолшыных Васіля Васільевіча, былога прадвадзіцеля  дваранства г. Рагачова, мецэната і яго жонкі Варвары Аляксеяўны. Пабудавана ў канцы 19 стагоддзя, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

 

 

 

Храм - у 1886 годзе ў Рагачове адкрыўся праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, пабудаваны ў псеўдавізантыйскім стылі. Манументальны пяцікупальны храм меў амаль цэнтрычна аб’ёмна – прасторавую кампазіцыю. У час Вялікай Айчыннай вайны храм быў знішчаны.

У 1989 годзе пабудаваны новы храм, які таксама носіць імя Аляксандра Неўскага.

100 лет БССР
Государственная регистрация (ликвидация) субъектов хозяйствования и общественных организаций
Cвабоднае слова
II ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ
75-й гадавіне вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца
Помогут
Совет
Гомельский экономический форум
Освобождение Рогачева
Фонд
Указ 345
Тихиничи
Белорусский детский хоспис
Содействие занятости населения
Белорусская нотариальная палата
Рогачевский православный сайт
ЕГР
Земельные участки
ЛИНИЯ SMS-СООБЩЕНИЙ
На слиянии Днепра и Друти
РЦРБ
Федерация профсоюзов Беларуси
Луч
БЕЛАЯ РУСЬ
Рогачевский зональный ЦГЭ
Рогачев
gomeloblim.gov.by
ГУЗ
Цель 99
tops.gpk.gov.by
Предприниматель года
МЧС
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
Интернет-ресурсы