Год малой радзімы
Свабоднае слова
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 2020
Рус
Бел

Адрас: 247673 г.Рагачоў,

вул. Інтэрнацыянальная, 7

Е-mail: priem@rogachev.gov.by

Факс: 8 02339 4 22 30
Тэлефон: 8 02339 4 12 10

Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Апытанне
З якой мэтай вы заходзіце на сайт райвыканкама?

Навіны вобласці

5 лютага 2020

Удзельнікаў з Беларусі і Расіі аб'яднаюць Гаазаўскія чытанні ў Гомелі

ХХ адкрыты конкурс даследчых і творчых работ вучняў, прысвечаны памяці Ф.П. Гааза, пройдзе 8 лютага ў Гомелі ў гімназіі нумар 58, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове адукацыі.

Гаазаўскія чытанні аб'яднаюць каля 100 удзельнікаў з амаль 50 устаноў адукацыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Свае работы на конкурс прадставяць таксама даследчыкі з Зеленадольска (Татарстан, Расія).

У час форуму ў 11 секцыях размова пойдзе пра краязнаўства, гісторыю Беларусі, сусветную мастацкую культуру, літаратуразнаўства, музыку і іншыя напрамкі. Удзельнікі правялі даследаванні па шырокім спектры тэм. "Гэта і культурная спадчына Гомельскай вобласці, і багацце беларускага фальклору, і этнаграфія, і развіццё турызму. Юнакі і дзяўчаты даследавалі таксама скетчынг як самавыяўленне ў адным штрыху і вобраз малой радзімы ў творах беларускіх пісьменнікаў, разбіраліся ў аспектах сучаснага гуманізму і вывучалі перадумовы і прычыны войнаў", - расказалі ў гімназіі.

У праграму чытанняў уключаны і творчыя конкурсы. У бягучым годзе лепшыя работы выберуць сярод дзіцячых малюнкаў, у відэатворчасці, фотасправе.

Ацэньваць даследчыя і творчыя працы будзе журы з ліку выкладчыкаў ВНУ, школ, гімназій, а таксама пісьменнікаў, журналістаў. Акрамя дыпломаў і сувеніраў для пераможцаў на гэты раз падрыхтаваны спецыяльны прыз - які менавіта, пакуль трымаюць у тайне.

Запросяць юнакоў і дзяўчат і ў займальную квест-гульню "Самая яркая зорка", якая пазнаёміць з дзейнасцю Фёдара Гааза. А ў атмасферу таго часу, калі жыў урач-гуманіст, перанясе тэматычны перфоманс.

Даследчы форум упершыню прайшоў у Гомелі ў 2000 годзе. Гаазаўскія чытанні праводзяць для папулярызацыі і захавання памяці пра Фёдара Гааза (1780-1853), імя якога носіць гімназія нумар 58 Гомеля.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Дзяржаўная рэгістрацыя (ліквідацыя) суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый
Ціхінічы
Беларускі дзіцячы хоспіс
Беларуская натарыяльная палата
Рагачоўскі праваслаўны сайт
АДР
Зямельныя ўчасткі
Лінія SMS-ПАВЕДАМЛЕННЯЎ
На зліцці Дняпра і Друці
Інтэрнэт-рэсурсы